Polyn band

Polyn — праект, у якім музыкі з трыа Port Mone (Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка / SK.EIN) аб'ядналіся з Іллём Самахвалавым-Чарапко (гурты «Пятля Прыхільнасці» і «Касіяпея»). Асноўнай ідэяй калабарацыі было абстрагавацца ад авангарда, эмбіента і пост-панку і паспрабаваць ствараць поп. Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны) зрабілі гэты поп горкім, такім, які быццам умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент з пост-панкам.

Дэбютны альбом Polyn «202022» — гэта даунтэмпа аб безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстара, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў.