daroha

усім салют! я - блогер daroha. ну і так, "daroha" вымаўляецца як "дарога": гэта ж беларуская лацінка, сябры!

гэта мой канал, які я быў стварыў яшчэ тады, калі youtube толькі толькі пачынаўся (можаце называць мяне старажылам youtube, не памылецеся!). найперш спрабую тут фармуляваць свае ўласныя разважаньні пра Беларусь і дзяліцца імі з вамі. але таксама можна знайсьці тут і мае песьні, і нават мульты, да якіх яшчэ можа калісьці зноўку вярнуся.

ну і, канешне ж, найбольш важнае для мяне тут - вашая зваротная сувязь! думаць Беларусь разам - гэта куды цікавей і прадуктыўней, чым у самоце! дык падпісвайцеся, камэнтуйце, дзяліцеся відэа зь сябрамі й ворагамі!

будзе цікава!

____________
via est vita