PEN Belarus

Беларускі ПЭН быў створаны ў 1989 годзе. Уваходзіць у Міжнародны ПЭН-клуб, які мае статус “А” ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

P.E.N.: Poets (паэты), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты). Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen — “асадка”. А сёння ПЭН таксама аб’ядноўвае драматургаў, рэдактараў, журналістаў, гісторыкаў, крытыкаў, перакладчыкаў, сцэнарыстаў, блогераў і выдаўцоў — незалежна ад этнічнай прыналежнасці, мовы, колеру скуры, полу і веравызнання.

Мы развіваем беларускую культуру, абараняем свабоду выказвання, правы літаратараў, ствараем прастору для дыялогу і змагаемся супраць любых праяў нянавісці, адстойваем агульначалавечыя ідэалы міру і роўнасці на зямлі.
Сябры Беларускага ПЭНа кіруюцца Статутам Беларускага ПЭНа, падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці Хартыі Міжнароднага ПЭНа, прызнаюць “Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў”, распрацаваныя беларускай праваабарончай супольнасцю.