Беларусь. Новости | Милиция заморозит сроки давности за протесты-2020
Автор: Еўрарадыё
Загружено: 2025-10-07
Просмотров: 1507
Беларускія следчыя прыдумалі, як працягнуць тэрміны даўнасці па артыкулах за пратэсты 2020 года.
Тых, на каго адкрытыя крымінальныя справы, яны абвяшчаюць у вышук. У такіх выпадках тэрмін даўнасці "ставіцца на паўзу". Яго адлік аднаўляецца ў дзень затрымання падазраванага. Ці ў дзень яўкі з пакаяннем.
Тэрмін даўнасці па "народным" 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у пратэстах — складае пяць гадоў, бо гэты артыкул адносіцца да менш цяжкіх і сярэдняй цяжкасці злачынстваў.
У 2025 годзе паступова заканчваюцца тэрміны даўнасці для прыцягнення да адказнасці за вулічныя акцыі 2020 года.
Улады Беларусі працягваюць кідаць за краты іх удзельнікаў, нягледзячы на тое, што пратэсты былі мірнымі.
А цяпер і знайшлі лайфхак, каб працягнуць гэтае паляванне на сваіх праціўнікаў.
#беларусь

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: