МАЙДАН ЭЎРОПЫ 3 БУЛЬ-БАШЫ І ЕЛБАСЫ
Автор: Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Загружено: 14 мар. 2022 г.
Просмотров: 58 просмотров
МАЙДАН ЭЎРОПЫ 3
Кулінарнае мэню ад расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне.
Мэню з рэфрэнам пра падобных маскоўскаму дыктатараў і ня толькі.
Рэфрэн таксама можа ўжывацца ў якасьці цэнзурнай лаянкі.
Буль-башы. Пры такім падзеле слова набывае іншае, новае значэньне – бацька бурбалкі, пухіра, вудылёчка з пустой сярэдзінай і кароткім векам.
БУЛЬ-БАШЫ І ЕЛБАСЫ
(бацька бурбалкі і лідар нацыі)
Вам меню ад людажэраў.
Час раскласьці абрусы.
І няхай яго халера,
Буль-башы, блін, елбасы.
Вёска, места ці мястэчка
Акупант ідзе на марш...
Мясамолка, мясасечка,
Неhumanны human-фарш.
Так усё як і належыць,
Бо на тое і вайна.
Немінучасьць, непазьбежнасьць –
Еш путлеты, сатана.
На асфальце вантрабянка,
Стынуць кішкі каўбасы –
Вось такая неспадзянка,
Буль-башы, блін, елбасы.
Джавяліначка-сквадырка*
Паліць радасна з гары –
І пякуцца ўсьцяж кадыркі
Як на вожагу** кныры.
У падбітым рускім танку
Бачыць цэлы белы сьвет
Хтось – напханку-запяканку,
Хтосьці – яйцавы амлет.
А ў чужынцаў галадуха!
Зацягнулі паясы!
А бадай цябе пярдуха,
Буль-башы, блін, елбасы.
Між дажынак і дажоркаў
Аграфюрар як кароль.
Надзярэм на дранік оркаў,
Дранік з оркаў наш пароль.
Ён для тых, хто век у здрадзе,
Хто цалуецца з Масквой,
Нам, маўляў, патрэбна ладзіць,
Мы, маўляў, браты. Авой!
Дык жарэце-дажынайце.
Затыкаеце насы?
Кара вам не ад данайцаў,
Буль-башы, блін, елбасы.
Кара вам ад патрыётаў.
Дык давайце без лухты...
Мне даўно вядома хто ты
І чаму бяспуцін ты.
Згатаваць цябе ня лішне,
Толькі ты ня цеш надзей.
Ні тарта няма ні вішні
Торт і вішня – пра людзей.
Зьгіне край апуцянелы
І ў камплекце, для красы,
Ляжа побач безьліч целаў...
Буль-башы, блін, елбасы.
7 сакавіка 2022.
*Сквадырка – прылада да гатаваньня бяз печы ў пакою; трыножка. (Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. Стар. 246).
** Вожаг – жалезны прут да пячэнья мяса; ражон. (Тамсама, стар. 60).

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: