Малітва аб еднасці хрысціян праз заступніцтва бл. Баляславы Лямэнт.
Автор: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне
Загружено: 2023-01-29
Просмотров: 690
http://pio.by/674-29-studzenya-spamin...
Благаслаўлёная Баляслава Лямэнт – апякунка адзінства хрысціянаў – доўгі час працавала на тэрыторыі Беларусі, у кожным, каго сустракала на сваім жыццёвым шляху, бачыла дзіця Божае. Яна не звяртала ўвагі на тое, да якой канфесіі належыць чалавек, – усім аказвала патрэбную дапамогу, для ўсіх знаходзіла месца ў сваім сэрцы. Яе праца і малітва на працягу жыцця былі адказам на заклік Божы: “Каб усе былі адно!” (Ян 17, 21).
Божа, Ты дзеля большай хвалы Твайго Імя ўчыніў, што благаслаўлёная Баляслава прысвяціла сябе справе адзінства хрысціянаў, праз яе заступніцтва ўчыні, каб тыя, каго асвяціў адзіны хрост, з'ядналіся ў сапраўднай веры і братняй любові пад кіраўніцтвам аднаго Пастыра, а таксама мне ўдзялі ласку [...], аб якой з даверам прашу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: