Святая Цэцылія - узор у мальбе
Автор: Арганісты з Нясьвіжу
Загружено: 2025-11-22
Просмотров: 83
22.11.2025
Тэкст і музыка Марыя Трапашкі • СВЯТАЯ ЦЭЦЫЛІЯ Словы і музыка Марыі Трапашка
Спеў узяты са спеўніка парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску.
Гарманізацыі ўласная.
Слухаць пажадана ў навушніках.
1. Святая Цэцылія - узор у мальбе,
Святая Цэцылія, мы клічам цябе.
Малітвай заступніцтва ты нам памажы
Мець сэрцы праўдзівыя і ўзнёсласць душы.
2. Нам дзеткамі Божымі так хочацца стаць,
Псальмамі прыгожымі Хрыста праслаўляць.
Патронка вялебная, ты ў небе малісь.
Хай гімны хвалебныя узносяцца ўвысь!
3. Святая Цэцылія, наш голас пачуй.
Ў жыцці, як і ў музыцы, ад фальшу ратуй.
Хай спевы пабожныя да неба плывуць, каб з міласці Божае нам рай асягнуць!
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: