Казка пра адважнага рыцара, цмока і крыважэрную пачвару
Автор: Vera Kozel
Загружено: 2019-09-16
Просмотров: 1163
Vera Kozel і Янка распавядаюць казку пра цмока і адважнага рыцара.
Казка на беларускай мове для дзяцей.
Даўным даўно гэта было, яшчэ ў часы рыцараў. Жылі сабе простыя людзі і гора не ведалі. Кожны займаўся сваёй працай. Ганчар рабіў падсвечнік на ганчарным крузе з гліны, посуд. Каваль рыхтаваў цвікі, падковы, косы. У кузні цэлы дзень гарыць агонь. І каб ѐн гарэў як мага мацней, падручны каваля паддзімае ў горан паветра скураным мехам. Пасярэдзіне кузні стаіць кавадла. На кавадле каваль працуе з гарачым металам.
Але ў горад надышла вялікая бяда. Напалі тры страшныя і крыважэрныя пачвары Арланосы. Кары, руды і сіні. Давялося рыхтавацца да страшнага бою. Каваль пачаў вырабляць зброю. Яе трэба было шмат, бо Арланосы маюць вялікае войска. Першым на горад напаў кары арланос. Прыйшоў час адпраўляцца ў бой. Пачаў збірацца ў бой і Янка ды рыхтаваць свайго любімага каня. Апрануў даспехі. Малодшая сястрычка Вера падтрымлівала брата. Бой ішоў некалькі дзён. Шмат адважных рыцараў палягло. Але ўрэшце войска карага арланоса прыйшло ў заняпад. Янка біўся да апошняга. Вера моцна перажывала за брата.
Ды і сілы былі не роўныя. Але войска Янкі перамагло ў першым баі.
На радасцях Ян узяў Веру на рукі, але тут з’явіўся страшны цмок. Усе людзі спужаліся, пачалі разбягацца. Але адважны Янка вырашыў яго прыручыць. І атрымалася. Амаль.
Усе вярнуліся дахаты, пачалося звычайная спакойнае жыццё, людзі сталі ўладкоўваць сваё жытло, але ў бок гораду пачаў набліжацца Сіні арланос. Ян пайшоў шукаць новае войска, падбіраць даспехі. Прыйшоў да высакародных мушкецёраў, яны ўвесь час гралі ў карты і не маглі адарвацца. Ян распавёў ім пра трох пачвараў, аднак мушкецёры сказалі, што яны занадта высакародныя, каб змагацца з пачварамі. Яны будуць чакаць іншага ворага. Але прапанавалі Янку шалом. Але нашто шалом без ваяроў. Тады Ян вырашыў сабраць войска лучнікаў з простых беларускіх хлопцаў. Бо ведаў, што забіць сіняга арланоса можна толькі стралой.
Пачаўся чарговы бой. Стрэлы заканчваліся, Ян выходзіў пад абстрэл, і працягваў змаганне. Войска суперніка пачало занепадаць. Але ніхто не мог патрапіць у самаго арланоса. Але ў Яна была чароўная страла. Ён стрэліў і …
Вера сустрэла Яна з бою, і распавяла, што ў горад прыляцеў трэці арланос. Сядзіць ён на самым высокім древе. Ян адразу ж кінуўся туды. Ён уздымаўся ўсё вышэй і вышэй. Але на самым версе сядзелі ахоўнікі арланоса. Але Янка не разгубіўся, страсянуў дрэва, і ўсе ахоўнікі пападалі, а Янка знішчыў апошняга арланоса, а шкуры і галовы забраў сабе.
А людзі доўга дзякавалі Янку за яго адвагу.
Вера Козел і Ян схадзілі на рыцарскі фестываль.
Рыцарскі фэст 2019. Свята горада. Дзень народзінаў Менску.
Вітаю! Мяне завуць Вера Козел. Разам з маім братам Янам мы робім дзіцячы канал па-беларуску. Разам вучым беларускую мову, беларускія словы, чытаем вершы, гуляемся. Робім відэа па-беларуску і для маленькіх беларусаў. Спадзяемся, што разам з намі вы будзеце вывучаць роднае слова, літары, колеры, жывёлаў. Разам будзем гуляць і весела праводзіць час, рабіць нешта сваімі рукамі. Мы будзем рабіць агляды дзіцячых цэнтраў, і іншых цікавых месцаў у Менску і Беларусі для дзяцей, а таксама за яе межамі.
Видео на белорусском языке для детей. Сказка. Дети сходили на рыцарьский фест на день города Минск 2019. Белорусский язык для детей.
/ vera.kozel.33
https://vk.com/id547694525
Падпісвайцеся на мой канал:
/ @verakozel4567
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: