Шчадрушка ідзе – Каляду вядзе!
Автор: АВТОКЛУБ ЛИДА
Загружено: 2026-01-16
Просмотров: 29
Здаўна на Лідчыне падчас сустрэчы старога Новага года (з 13 на 14 студзеня) адзначалі шчодрую куццю (Святое Васілле). У кожнай хаце святкавалі Шчадрэц і чакалі гурт калядоўчыкаў, які абыходзіў хаты, спяваў песні-шчадроўкі і віншаваў гаспадароў на новае лета. Усе пажаданні былі накіраваны на багаты ўраджай і пладавітаць гаспадаркі. Звярталіся да жыхароў хаты, кідалі ў іх бок жытняе зерне са словамі: “Сеяеем-сеем, заясяваем, з Новым годам вас вітаем!”
Наперадзе калядоўшчыкаў па традыцыі ішоў Зораноша з каляднай зоркай – сімвалам нябеснай зоркі, якая заззяла, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос, а за ім – Павадыр з музыкамі, якія распачынаюць дзеянне. Галоўны персанаж гурта – Каза, яна – сімвал новага года, дабрабыту і багацця. Абавязкова ў калядзе ёсць Мядзведзь. Ён перадае гаспадарам моцны дух і здароўе, паказвае пацешныя трукі. Для карнавальнага настрою і гумару прысутнічалі хітрыя Цыганка або Цыган, мэта якіх – падмануць і насмяшыць прысутных у хаце. Завяршалі шэсце Механошы. Яны прымлі дары і пачастункі ад гаспадароў.
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: