Популярное

Музыка Кино и Анимация Автомобили Животные Спорт Путешествия Игры Юмор

Интересные видео

2025 Сериалы Трейлеры Новости Как сделать Видеоуроки Diy своими руками

Топ запросов

смотреть а4 schoolboy runaway турецкий сериал смотреть мультфильмы эдисон
dTub
Скачать

Беларусь павінна ўдзельнічаць у перамовах па Украіне без Лукашэнкі

Автор: НАУ Беларусь

Загружено: 2024-11-16

Просмотров: 1298

Описание:

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у праграме «Двубой» выказаў меркаванне адносна ўдзелу Лукашэнкі і дэмакратычных сілаў у магчымых мірных перамовах паміж Украінай і Расіяй.

«Лукашэнка не можа ўдзельнічаць у перамовах Украіны з Расіяй у любой форме. Але Беларусь павінна ўдзельнічаць як самастойны суб’ект. Галоўная нацыянальная задача для Беларусі — каб на перамовах не было чалавека, які знішчае незалежнасць нашай краіны і здае яе Расіі. У якасці прадстаўніка рэжыму там могуць быць, напрыклад, Рыжэнкоў або Сергеенка. Але таксама абавязкова павінны быць прадстаўнікі дэмакратычных сіл, каб паказаць, што беларускі народ прадстаўлены як суб’ект».

Лукашэнка вельмі хоча правесці перамовы ў Мінску

«Дыктатар будзе імкнуцца паўтарыць сцэнар "Мінск-3", каб забяспечыць умацаванне сваёй суб'ектнасці. Мы бачым, што і Украіна не займае радыкальна жорсткай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі. У нашай краіне адбываюцца абмены ваеннапалоннымі, і сам Лукашэнка заяўляе пра кантакты з украінскім бокам. Рэжым спрабуе паказаць Украіне, што не з’яўляецца агрэсарам, а толькі апынуўся ў такой сітуацыі. Такія гульні з Лукашэнкам могуць прывесці да яшчэ горшых наступстваў».

Захад можа ўзмацніць пазіцыі дэмсілаў для ўдзелу ў перамовах

«Адным з галоўных дасягненняў рэвалюцыі 2020 года стала ўмацаванне міжнароднай суб’ектнасці дэмакратычных сіл і непрызнанне Лукашэнкі значнай колькасцю еўрапейскіх краін. Адным з бакоў перамоваў будзе Еўрапейскі саюз, які прызнае менавіта дэмакратычныя сілы прадстаўніком беларускага грамадства. Таму краіны ЕС могуць умацоўваць пазіцыі дэмакратычных сіл Беларусі для іх удзелу ў перамовах.

Заходнія краіны могуць вылучыць умову для Беларусі — наяўнасць не толькі прадстаўнікоў рэжыму на перамовах, але і прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, якія будуць адлюстроўваць інтарэсы грамадства».

#беларусь #белсат #лукашэнка
Беларусь павінна ўдзельнічаць у перамовах па Украіне без Лукашэнкі

Беларусь павінна ўдзельнічаць у перамовах па Украіне без Лукашэнкі

Поделиться в:

Доступные форматы для скачивания:

Скачать видео mp4

  • Информация по загрузке:

Скачать аудио mp3

Похожие видео

array(0) { }

© 2025 dtub. Все права защищены.



  • Контакты
  • О нас
  • Политика конфиденциальности



Контакты для правообладателей: [email protected]