🎤 Дзіцячае караоке: Елі кашу, Рыжы конік/ Дзіцячыя песні і казкі Алега Аверына – Казкі падабайкі 😄
Автор: Добры детский канал
Загружено: 2022-05-04
Просмотров: 1238
► Пішыце нам у Telegram-чат: https://t.me/kazki_bydobry "Казкі на Добрым"!
► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў!
Вы можаце дасылаць нам свае каментары, свае казкі-пераказкі ці малюнкі-ілюстрацыі да нашых казак, якія спадабаліся, у Telegram-чат ці на электронную пошту: [email protected]
У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста!
▪️ Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы: / bydobry
— — —
Мы, як і большасць людзей, перажываем за людзей ва Ўкраіне. Акрамя таго, мы разумеем, што людзі зараз падзяліліся на тых, каму неабходна адцягнуцца ад патоку трывожных навін, і на тых, хто не разумее, як можна займацца кантэнтам, не звязаным са страшным парадкам дня.
Адзіны спосаб зараз быць карыснымі - гэта рабіць тое, што мы ўмеем рабіць лепш за ўсё - працягваць выпускаць для вас відэа на розныя тэмы, каб вы маглі адцягнуцца. Калі гэта відэа здасца недарэчным або закране вашыя пачуцці, паспрабуйце зразумець - мы не пераследуем такіх мэт, а суперажываем разам з вамі.
— — —
Дзіцячыя песні і казкі Алега Аверына – цыкл дзіцячых песень і казак на Добрым дзіцячым канале. Алег Аверын - вядомы спявак, кампазітар, паэт, пісьменнік, і таксама – аўтар кніг і дзьвух аудыязборнікаў казак для дзяцей. У гэтым цыкле беларускі казачнік Алесь і гарэза малпачка Чычы выканаюць 6 песенек Алега Аверына, а таксама распавядуць нашым маленькім гледачам дзіўныя казкі са зборніка Алега Аверына "Добрыя казкі перад сном..."
Сёння ў выпуску дзіцячае караоке, у якім прагучаць цудоўныя дзіцячыя песні Алега Аверына:
▪️ Елі кашу (дзіцячае караоке Елі кашу).
▪️ Рыжы конік (дзіцячае караоке Рыжы конік).
А любімыя ўсімі казачнік Алесь і гарэза малпачка Чычы выканаюць гэтыя песенькі! Спявайце разам з намі 😄
“Елі кашу”
Мы хацелі шакаладу,
Мы хацелі мармеладу!
Нам казала мама наша:
“Будзе сёння толькі каша!”
Прыпеў:
Елі-елі, елі-елі,
Кашу есцi не хацелi!
Елі-елі, елі-елі,
Ледзь мы кашу адалелі!
А мы елi, нiбы спалi,
Доўга лыжкай працавалі.
Есці кашу не жадалі,
Мы салодкае чакалі.
--
“Рыжы конік”
Рыжы-рыжы конiк
стомлена ідзе,
Цокае капытам,
песеньку пяе:
“Дзе мая падушка?
Як я буду спаць?
Я ўжо стаміўся,
не магу скакаць...”
Прыпеў:
Конiк! Конiк!
Як ён будзе спаць?
I коўдру, i падушку
не можа адшукаць.
Конiк мой прыгожы
грывай i хвастом!
Запрашаю шчыра
да мяне ў дом!
Сонейка садзіцца,
хочацца паспаць.
Будзе чым акрыцца
i на чым ляжаць!
Прыпеў:
Конiк! Конiк!
Дома будзем спаць,
Падушку з коўдрай будзе
прыемна атрымаць!
—
Беларускія дзіцячыя песні — дзіцячае караоке на Добрым дзіцячым канале:
— Елі кашу,
— Рыжы конік,
Песенькі і казкі Алега Аверына.
---
Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
► https://bydobry.com/
► / bydobry
► https://vk.com/bydobry
► / bydobry
► https://t.me/bydobryby
---
Добры детский канал
🎤 Дзіцячае караоке: Елі кашу, Рыжы конік/ Дзіцячыя песні і казкі Алега Аверына – Казкі падабайкі 😄
#ДобрыКанал #ДобрыДетскийКанал #КазкіПадабайкі #дзіцячаекараоке #АлегАверын #КазачнікАлесь #казка #казкі КазкіНаДобрым #казкасерыял

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: