Прэзентацыя кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”
Автор: Первый национальный канал Белорусского радио
Загружено: 2016-06-09
Просмотров: 697
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет” (Мінск, 2016), якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Укладальнік – загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская.
У творчай імпрэзе прынялі ўдзел: літаратуразнаўцы Міхась Мушынскі, Міхась Тычына, Вячаслаў Рагойша, Пятро Васючэнка, Ірына Багдановіч, унук К.Чорнага,перакладчык Мікола Раманоўскі, дырэктар Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах Людміла Ніжэвіч, пісьменнікі Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Васіль Зуёнак, дырэктар БДАМЛiМ Ганна Запартыка, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Віктар Манаеў, бард Алесь Камоцкі.

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: