"Выйшаў Жэнечка ў поле" спяваюць "Глыбокія крыніцы", в. Закальное Любанскага раёна
Автор: Пятровица
Загружено: Дата премьеры: 14 янв. 2025 г.
Просмотров: 336 просмотров
Вясельная песня, спяваюць "калі жаніх едзе да маладой", "сабіраецца да маладой".
Запісаная Сяргеем Выскваркам ад удзельніц гурта "Глыбокія крыніцы" з в. Закальное Любанскага раёна 5 жніўня 1999 года.
Ой, у лузе, у лузе
Стадо коней ходзіць.
А ў том стадзе
Да Жэнечкаў конік.
А ў том стадзе
Да Жэнечкаў конік.
Лавілі малойцы,
Да і не злавілі.
Лавілі малойцы,
Да і не злавілі.
А прыйшоў Жэнячка,
Да і засмяяўся.
А прыйшоў Жэнячка,
Да і засмяяўся.
-Чаго,чаго, мой конік,
Так разгуляўся.
-Чаго,чаго, мой конік,
Так разгуляўся.
Я цябе спаймаю,
Да і зануздаю.
Я цябе спаймаю,
Да і зануздаю.
Да сяду-паеду,
Да к чэшчы к абеду.
Да сяду-паеду,
Да к чэшчы к абеду.
Дай не так к абеду,
Як на пагулінкі.
Дай не так к абеду,
Як на пагулінкі.
К маладой Манечцы
Да на размаўлінкі.
Спеўная манера выканання ўдзельніц гурта "Глыбокія крыніцы" з. Закальное Любанскага раёна мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: