Вясковая лірыка. Шчучынскі раён. 1991г. _12
Автор: Andrej Borowski
Загружено: 2025-12-11
Просмотров: 18
Запіс зроблены ў Шчучынскім раёне. 1991г.
Аператар - Алена Ушкар.
Расшыфроўка - Андрэй Бароўскі.
Ой уже ж вясна, ой уже ж красна
Са стрэх вада капля, са стрэх вада капля, да і с стрэх вада капля.
Нашым хлопчыкам да й малойчыкам
Вандрованька пахня, вандрованька пахня, гэй вандрованька пахне.
Нашы хлопчыкі ды й малойчыкі
На воды на сплавы, на воды на сплавы, гэй на воды на сплавы.
Да й нарабілі, да й нарабілі
Усім дзеўкам неславы, усім дзейкам неславы ды ўсім дзеўкам неславы.
Ой стаіць бедна, кудравістая,
Вада корань мые, вада корань мые ды й вада корань мые.
Паехаў мілы, ды й чарнабрывы
Маё сэрца млея, маё сэрца млея ды й маё сэрца млее.
Ой плыве човен ды й вады повен
Каб ён не схіснуўся, каб ён не схіснуўся ды й каб ён не схіснуўся.
Паехаў мілы, ды й чарнабрывы
Каб ён не вярнуўся, каб ён не вярнуўся ды каб ён не вярнуўся.
Ой не дай Божа ды не чуй Божа
Што я згаварыла, што я згаварыла, ды й што я згаварыла.
Ой і я сваю да і душачку
На векі ўтапіла, навекі ўтапіла ды й на векі ўтапіла.
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: