Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса.
Автор: ЦНБ НАН Беларуси
Загружено: 2023-01-10
Просмотров: 1131
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. "ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ". ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ НАРЫСА.
Нястомны вандроўнік i працаўнік, літаратар, чалавек невычарпальна светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіць родных людзей, ўсё сэрца аддаваць роднай зямлі і застацца ёй верным да самага канца – такім быў легендарны пісьменнік-рамантык Уладзімір Караткевіч.
І творы ствараў такія, як сам: глыбокія, шматгранныя, рамантычныя, прасякнутыя шчырай і адданай любоўю да Беларусі.
У нарысе «Зямля пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч надзвычай падрабязна распавёў пра Беларусь, яе культуру, мову і літаратуру, фальклор і прыроду. Ён здолеў ахапіць беларускую гісторыю ад старажытнасці да 1970-х гадоў.
І гэты твор не мог не з’явіцца, бо Караткевіча заўсёды перапаўнялі пачуцці за сваю радзіму і ён быў гатовы расказваць пра яе ўсяму свету, толькі б ведалі, што існуе на планеце такая прыгожая, Богам пацалаваная, зямля пад белымі крыламі – Беларусь, багатая, перш за ўсё, на шчырых, добрых і таленавітых людзей.
Гэтай кнігай, як і ўсёй сваёй творчасцю пісьменнік вучыў любіць сваю гісторыю, свой край, вучыў быць адданым сынам сваёй зямлі. І заўсёды зазначаў: “ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы...”.
Першы варыянт рукапісу нарыса ад 12 ліпеня 1971 года сёння захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў. А ў кніжным фондзе аддзела зберагаецца выданне “Зямлі пад белымі крыламі”, якое пісьменнік у 1979 годзе падпісаў і падараваў бібліятэцы.
Дарэчы, свой асабісты архіў, спачатку ў 1970, а потым у 1981 годзе, пісьменнік сам перадаў ЦНБ НАН Беларусі. І сёння ў бібліятэцы захоўваецца самая вялікая частка дакументальнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.
Сайт ЦНБ НАН Беларусі: https://csl.bas-net.by/
Мы ў Facebook: / csl.by
Бібліятэка ў Instagram: / cslnasb

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: