Волонтеры Чехии: кто, как и на какие деньги экипирует беларусских добровольцев. English subs 🇬🇧
Автор: Гэта Мы!
Загружено: 2022-05-19
Просмотров: 29712
Прывiтанне. Гэта мы!
Цяпер вы можаце глядзець нас на ангельскай! Для гэтага абярыце ў наладах субтытры 🇬🇧
Галоўны герой 3-га выпуску “Гэта мы!” – беларус Кірыл Якімовіч.
Больш за 10 гадоў таму ён пераехаў у Чэхію, а з пачаткам вайны ва Украіне разам з іншымі неабыякавымі беларусамі стварыў арганізацыю @Prague Support Team , якая займаецца экіпіроўкай і падрыхтоўкай беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Сёння прадстаўнікі каманды закупляюць у Швецыі сталь і робяць, паводле іх, найлепшыя браняпліты ў Еўропе, якія пасля адпраўляюцца ў батальён Кастуся Каліноўскага, полк “Пагоня” і іншыя падраздзяленні беларусаў ва Украіне. Скаапераваўшыся з беларускімі дыяспарамі і фондамі, Кірыл і яго калегі закупляюць і дастаўляюць на фронт тактычнае адзенне, медыцынскія турнікеты і шмат што іншае.
Больш за тое, сам Кірыл, па прафесіі сертыфікаваны горны гід, трэніруе навабранцаў беларускага палка “Пагоня”. Прайшоўшы праз такі падрыхтоўчы лагер у адным з польскіх гарадоў, добраахвотнікі адпраўляюцца ў трэніровачны цэнтр на тэрыторыі Украіны, дзе іх навучаннем займаюцца прафесійныя замежныя інструктары.
Калі хочаце заданаціць на Пражскі камплект, вам сюды: https://www.praguesupport.com/
Спасылка на збор для групы авіявыведкі беларускіх добраахвотнікаў: https://bysol.org/ru/initiatives/reco...
Падтрымаць “Гэта мы!” тут: / hetamybelarusy
Прыемнага прагляду!
Калi ласка, пакiньце камент ды падпiшыцеся.
Чакаем канструктыўнай крытыкі, чалавечай падтрымкi i прапановы патэнцыйных герояу у каментах, цi на hetamybelarusy@gmail.com
Абдымаем! Гэта мы!
#добровольцы #беларусы #Украина
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: