100 казак. Эльга Папова чытае казку «Кантрадзіл і той, што з хвастом».
Автор: Сетка АЗС А-100
Загружено: 2020-06-18
Просмотров: 42
Да праекту «100 казак» далучаецца мастачка Эльга Папова. Яна малюе казкі, а яшчэ Эльга іх піша. І сёння яна падзеліцца з намі сваёй гісторыяй пра Кантрадзіла. А ці ведаеце вы хто гэта такі? Не? Тады хутчэй слухайце.
«Ведаеце, так прыемна, калі чалавек нечакана атрымлівае падарунак. У яго адразу змяняецца настрой. Калі ён сумны і хмуры – чалавеку робіцца весялей. І кожны з нас можа рабіць іншым людзям добрыя справы без усялякай нагоды».
А яшчэ ў цудоўнай Эльгі сёння дзень нараджэння! Шчыра віншуем і кажам вялікі дзякуй за ўдзел у марафоне дабрыні.
Нагадваем, што ўсе відэа ад нашых герояў ператворацца ў беларускія кніжкі, якія мы потым перададзім выхаванцам дзіцячых дамоў.
Сачыце за праектам «100 казак» і не забывайце гаварыць блізкім цёплыя словы!
#100казак #разамздолеем

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: