Нататнік майстэрні. Выпуск 7: Джэйн Остэн па-беларуску, ёркшырскі акцэнт і вершы з Новай Зеландыі
Автор: PEN Belarus
Загружено: 2024-09-30
Просмотров: 209
Госця сённяшняй справаздачы Перакладчыцкай майстэрні – і папярэдніх заняткаў адпаведна – беларуская пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута.
Падчас сустрэчы Ганна расказала пра асаблівасці перакладу рамана Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць»: як перадаваць па-беларуску англійскія рэаліі 19 стагоддзя і як захаваць прысутную ў тэксце іронію. А таксама: чаму перакладаць вершаваныя формы лягчэй – на прыкладзе верша Алфрэда Тэнісана «Сэр Галахад».
Андрэй Хадановіч разам з удзельніцамі і ўдзельнікамі майстэрні выдумляў, як адлюстраваць у беларускім тэксце ёркшырскі акцэнт і як перадаць шматсэнсоўнасць у перакладах сучаснай новазеландскай паэзіі.
Шукайце папярэднія справаздачы ў адпаведным плэй-лісце: • Нататнік майстэрні
Даведацца больш пра Перакладчыцкую майстэрню можна тут: https://penbelarus.org/tag/majsternya
Фота на вокладцы: Віялета Саўчыц (Ганна Янкута), Наша Ніва (Андрэй Хадановіч).
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: