Справаздача Caritas парафіі св. Казіміра Маладзечна, 2025 г.
Автор: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне
Загружено: 2025-12-08
Просмотров: 164
Да Міжнароднага дня валанцёра, які адзначалі 5 снежня, валанцёры парафіяльнага Caritas вырашылі зрабіць невялікую справаздачу з дзейнасці супольнасці. Caritas у нашай парафіі існуе і дзейнічае ўжо чацвёрты год. Ён злучыў людзей розных узростаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае жаданне чыніць справы любові і міласэрнасці.
За гэты час мы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці, якія падтрымліваем і развіваем, дзякуючы вашай дапамозе. Прапануем паглядзець невялічкі ролік пра нашу дзейнасць.
За час нашага існавання мы паспелі зрабіць шмат добрых спраў. Дзякуючы вашай падтрымцы і палаючым сэрцам, мы можам зрабіць яшчэ больш. Кожнае ахвяраванне, якое вы складаеце ў скарбонку Caritas, дасць магчымасць большай колькасці людзей адчуць сябе патрэбным. А калі ў вас нарадзілася жаданне далучыцца да нашай каманды валанцёраў, мы будзем вам вельмі рады! Каб далучыцца да нашай каманды, запрашаем запоўніць анкету: https://forms.gle/JEvoLGUwoZNdVfHZ7
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: