Любоў Лунёва: лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды»
Автор: PEN Belarus
Загружено: 2025-11-11
Просмотров: 22
Знаёмімся бліжэй з лаўрэаткамі і лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды».
Любоў Лунёва – праваабаронца і журналістка, шмат гадоў асвятляе акцыі пратэсту і парушэнні правоў чалавека.
Прэміяй былі ўганараваны 18 выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаны пакінуць краіну, але працягваюць сваю творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
Гэтая відэа-візітоўка прадстаўляе электронную кнігу «Голас пакалення свабоды» – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі – жывое сведчанне творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.
Зборнік будзе прэзентаваны 15 лістапада 2025 года ў 17:00 падчас дыскусіі з лаўрэатамі і лаўрэаткамі Прэміі «Голас пакалення свабоды» у Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, Gdańsk, pl. Solidarności 1). Запрашаем!
Даведайцеся больш пра прэмію тут: https://penbelarus.org/2025/11/04/dys...
Відэа: Прэс-клуб Беларусь @PressClubBelarus
Партнёры прэміі:
Беларускі ПЭН @PENBelarus
Праваабарончы цэнтр «Вясна» @Viasna96
Беларуская асацыяцыя журналістаў @bajpress
Прэс-клуб Беларусь @PressClubBelarus
Фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»
Праект «Голас пакалення свабоды» суфінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Публікацыя адлюстроўвае выключна аўтарскія погляды і не можа атаясамляцца з афіцыйнай пазіцыяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: