Душаў правадыр (да Св. Міхала Арханёла) / O Wodzu dusz potężny
Автор: Арганісты з Нясьвіжу
Загружено: 2025-07-15
Просмотров: 335
15.07.2025
t.: J. Kubeł
m: A. Molski
т. бел. "Хто ж як Бог" Мінск, 2018
Гарманізацыя ўласная.
Слухаць пажадана ў навушніках.
Наш апякуне мужны і душаў правадыр,
З мечам, высока ўзнятым, варту нясеш заўжды.
Благаславі нас з неба ва ўсе часы і дні,
Сіла твая нам трэба, Міхале, барані.
Д'ябал нам пастку ставіць, бой вядзе з намі свет,
Хлуснёй прывабнай, зманам нішчыць жыцця наш квет.
Моцаў пякельных зброя раніць да глыбіні.
Прыйдзі на дапамогу, ад згубы барані.
Перамагчы спакусы ворага ўдасца нам,
Калі ў блакіце бліснеш ты ад нябесных брам.
З тваёю дапамогай збочым з ліхіх дарог,
Д'ябал шмыгне са страху, бо з намі будзе Бог.
А калі скончым бітву, зноў жа не пакідай!
О, правядзі, Міхале, нас у нябесны край,
Дзе мы нарэшце знойдзем вечны, шчаслівы лёс,
Дзе жыве Найвышэйшы і няма горкіх слёз.
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео mp4
-
Информация по загрузке: