Популярное

Музыка Кино и Анимация Автомобили Животные Спорт Путешествия Игры Юмор

Интересные видео

2025 Сериалы Трейлеры Новости Как сделать Видеоуроки Diy своими руками

Топ запросов

смотреть а4 schoolboy runaway турецкий сериал смотреть мультфильмы эдисон
dTub
Скачать

ПАДАЮЦЬ СНЯЖЫНКІ. Таццяна Грыневіч 🔳 Паўлюк Трус

Автор: Bellit International

Загружено: 2023-06-16

Просмотров: 1797

Описание:

Таццяна Грыневіч чытае верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі" (1916)
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы    • Не загаснуць зоркі ў небе  

🔳 Таццяна Грыневіч — беларуская спявачка і бард. Нарадзілася ў 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працавала ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступала ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Асноўныя захапленні — беларускі раманс, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве пасеяла і вырасціла некалькі кампакт-кружэлак: «Дзіцячы альбом» (2010), «З Новым годам» (2011), «Беларускі раманс «Шыпшына» (2012), «Паспеўкі» (2012), «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў» (2012) і інш. Пасля выбараў 2020 года з’ехала з Беларусі.

🔲 Паўлюк Трус (1904–1929) — паэт-маладняковец, адзін з самых тонкіх лірыкаў сваёй эпохі. Яго раптоўная ранняя смерць ускалыхнула ўсю літаратурную супольнасць 1920-х гадоў, пахаванне сабрала велізарную колькасць прыхільнікаў таленту Паўлюка Труса, ад дзясяткаў маладых чытачоў да тагачасных кіраўнікоў БССР. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Асноўная частка спадчыны выйшла кнігамі пасля смерці паэта, у першую чаргу ў складзе аднатамовага збору твораў (1931).
Памёр ад тыфусу 30 жніўня 1929 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

#беларускаялітаратура #паўлюктрус

Падаюць сняжынкi -
дыяменты - росы,
Падаюць бялюткi
за маiм акном...

Расчасалi вiшнi
шоўкавыя косы
I ўранiлi долу
снегавы вянок.

Дзесьцi ў прасторах
празвiнелi бомы.
Дацвiлi пялёсткi
нечае тугi...

I здаецца зноўку -
еду я дадому
Пераведаць родных,
блiзкiх, дарагix.

Axiнае вечар
тонкiя мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлi ў сне.,

А ў душы квяцiстасць,
i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi
сыплюцца на снег.

Зноў зiма паслала
снежныя кiлiмы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугi,

I прыходзiць радасць
у красе маўклiвай.
Адплываюць хвiлi
смутку i тугi...

А сняжынкi сеюць
кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi
за маiм акном,

I цвiце на вiшнях
снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннiм сном.

Хочацца навеяць
казкi - таямнiцы
Гукамi мелодый,
радасцю без слоў.

I застылi ценi
у маёй святлiцы,
Засынаю... Снiцца
роднае сяло.

ПАДАЮЦЬ СНЯЖЫНКІ. Таццяна Грыневіч 🔳 Паўлюк Трус

Поделиться в:

Доступные форматы для скачивания:

Скачать видео mp4

  • Информация по загрузке:

Скачать аудио mp3

Похожие видео

Игорь Лученок.сл.Паулюка Труса .Падаюць сняжынкi.Солист Олег Купченко.Дерижер Владимир Ермолаев.

Игорь Лученок.сл.Паулюка Труса .Падаюць сняжынкi.Солист Олег Купченко.Дерижер Владимир Ермолаев.

Делайте ЭТО Каждое Утро — САХАР В Крови Сразу Пойдёт ВНИЗ!

Делайте ЭТО Каждое Утро — САХАР В Крови Сразу Пойдёт ВНИЗ!

ПРАРОК. Сяржук Сокалаў-Воюш 🔳 Янка Купала

ПРАРОК. Сяржук Сокалаў-Воюш 🔳 Янка Купала

Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі

Тацьцяна Грыневіч,

Тацьцяна Грыневіч, "Не магу параўнаць цябе з зоркай"

Выпуск 22. Аляксей Правалоцкі. Цягнік да Познаня

Выпуск 22. Аляксей Правалоцкі. Цягнік да Познаня

Правду скрывают, чтобы не вызвать панику. Открытие Петра Гаряева

Правду скрывают, чтобы не вызвать панику. Открытие Петра Гаряева

Владимир Короткевич - беларуский дворянин в совецкое время. Какой была его жизнь?

Владимир Короткевич - беларуский дворянин в совецкое время. Какой была его жизнь?

Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі

ОСТОРОЖНО MAXIMA В ЛАТВИИ КОШМАРИТ ЛЮДЕЙ! | 16.01.2026 | КРИМИНАЛЬНАЯ ЛАТВИЯ

ОСТОРОЖНО MAXIMA В ЛАТВИИ КОШМАРИТ ЛЮДЕЙ! | 16.01.2026 | КРИМИНАЛЬНАЯ ЛАТВИЯ

6 упражнений, которые ЯПОНЦЫ делают, чтобы УДВОИТЬ СИЛУ НОГ после 60

6 упражнений, которые ЯПОНЦЫ делают, чтобы УДВОИТЬ СИЛУ НОГ после 60

В Казахстане готовится государственной переворот?

В Казахстане готовится государственной переворот?

Студентка ЛОМАЛА ВОРОВ НА ЗОНЕ | Документальная драма

Студентка ЛОМАЛА ВОРОВ НА ЗОНЕ | Документальная драма

ЖИРИНОВСКИЙ ПРЕДСКАЗАЛ дату окончания войны в Украине и ВСЁ ИДЕТ ПО ПЛАНУ!

ЖИРИНОВСКИЙ ПРЕДСКАЗАЛ дату окончания войны в Украине и ВСЁ ИДЕТ ПО ПЛАНУ!

Уоррен Баффет: Если вы хотите разбогатеть, перестаньте покупать эти 5 вещей.

Уоррен Баффет: Если вы хотите разбогатеть, перестаньте покупать эти 5 вещей.

Милая девушка из Омска, ставшая монстром. История Елены Повеляйкиной

Милая девушка из Омска, ставшая монстром. История Елены Повеляйкиной

ИИ ДАЛ ОТВЕТ: Зачем мы Живем? | Ответ Удивил.

ИИ ДАЛ ОТВЕТ: Зачем мы Живем? | Ответ Удивил.

КУСТО УВИДЕЛ ЧТО СКРЫВАЛИ НА ДНЕ БАЙКАЛА! О ЧЕМ МОЛЧАЛ СССР?

КУСТО УВИДЕЛ ЧТО СКРЫВАЛИ НА ДНЕ БАЙКАЛА! О ЧЕМ МОЛЧАЛ СССР?

Семя, Которое Содержит В 10 РАЗ БОЛЬШЕ КОЛЛАГЕНА,

Семя, Которое Содержит В 10 РАЗ БОЛЬШЕ КОЛЛАГЕНА,

Почему огонь ГОРИТ. Ответ Фейнмана переворачивает реальность

Почему огонь ГОРИТ. Ответ Фейнмана переворачивает реальность

© 2025 dtub. Все права защищены.



  • Контакты
  • О нас
  • Политика конфиденциальности



Контакты для правообладателей: infodtube@gmail.com